Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
24 ліпеня 2020

На тэрыторыі вобласці ДАІ правядзе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў

Дзяржаўтаінспекцыя МУС Беларусі з 24 па 28 ліпеня правядзе па ўсёй краіне, у тым ліку і на тэрыторыі Мінскай вобласці, комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі.

Супрацоўнікі ДАІ будуць арыентаваны на нясенне службы ва ўзмоцненым рэжыме. Пад асаблівы кантроль будуць узятыя месцы масавага адпачынку, забаўляльныя ўстановы, аб'екты гандлю, у першую чаргу тыя, якія працуюць у кругласутачным рэжыме.

"У папярэджанні ДТЗ вялікая роля відавочцаў таго, што адбываецца. Нярэдка побач з нецвярозым чалавекам, які спрабуе сесці за руль, знаходзяцца яго сябры ці блізкія, якім пад сілу адгаварыць "гарачую галаву" ад паездкі ці схаваць ключы ад транспартнага сродку. Любы грамадзянін, бачачы п'янага за рулём, можа паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102. У вашых сілах спыніць бяду", - адзначылі ў ДАІ.

Усяго за студзень-чэрвень 2020 года па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 166 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 45 чалавек загінулі і 175 атрымалі раненні.