Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
18 мая 2020

На Міншчыне стартуе акцыя "Бяспечны пераход"

З 18 па 22 мая ДАІ Мінскай вобласці правядзе прафілактычную акцыю «Бяспечны пераход», паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Мэта акцыі - павышэнне эфектыўнасці прымаемых органамі ўнутраных спраў мер па забеспячэнні бяспекі менш абароненай і найбольш неабароненай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху такiх, як пешаходы.

У ходзе прафілактычных мерапрыемстваў будуць створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі, добраахвотных дружыннікаў па штодзённай адпрацоўцы месцаў канцэнтрацыі ДТЗ, пешаходных пераходаў, аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на неабароненых удзельнікаў дарожнага руху.

ДАІ Мінскай вобласці заклікае вадзіцеляў да ўвагi за рулём, асабліва ва ўмовах абмежаванай бачнасці і пры неспрыяльных пагодных умовах. Пры пад'ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода вадзіцель абавязаны знізіць хуткасць, аж да спынення транспартнага сродку, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся, стаiць або запаволіў рух транспартны сродак, то вадзіцелі іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху.

Маючы перавагу, пешаход абавязаны быць вельмі ўважлівым, асцярожным, не адцягвацца пры пераходзе праезнай часткі і абавязкова глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстання навушнікаў, сваімі дзеяннямі не ствараць перашкоды для руху транспартных сродкаў.