Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
16 верасня 2020

Маладыя спецыялісты папоўнілі педсклад Мінскай вобласці

Больш за тысячу маладых спецыялістаў прыйшлі на працу ва ўстановы адукацыі Мінскай вобласці ў гэтым навучальным годзе. 86 з іх сваё першае працоўнае месца атрымалі ў Барысаўскім раёне. Толькі ў гарадской сярэдняй школе № 25 педагагічны склад павялічыўся на сем чалавек, паведамляе Беларусь 1.

Ірына Садоўская, начальнік упраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама: "Ва ўстановах адукацыі Барысаўскага раёна створаны ўсе ўмовы для развіцця нашых рабятаў. Ёсць школы з эстэтычным ухілам, развіта легапраграмаванне. Ёсць STEM-класы і лабараторыі. Акрамя таго, у нас арганізавана работа класаў аграрнай накіраванасці, ваенна-патрыятычныя, юрыдычныя. І, вядома, педагагічныя класы. Таму што мы думаем пра тую маладую змену, якая павінна прыйсці ў нашы ўстановы адукацыі".

Усяго ж ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці зараз працуюць каля 30 000 педагогаў.