Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
23 жніўня 2019

Майстар-клас для маладых талентаў адбыўся на базе газеты «Узвышша». На пытанне маладога журналіста адказаў губернатар

23 жніўня на базе рэдакцыі газеты «Узвышша» Дзяржынскага раёна адбыўся майстар-клас для пачаткоўцаў журналістаў.

Моладзь, якая займаецца ў Мінскім абласным рэсурсным цэнтры па працы са школьнымі сродкамі масавай інфармацыі, наведалі рэдакцыю газеты «Узвышша» Дзяржынскага раёна. Яна азнаёмілася з работай рэдакцыі, даведалася, як рыхтуецца артыкул да публікацыі і як стаць паспяховым журналістам.

Многія з іх пакуль толькі мараць аб публікацыі ўласных артыкулаў у СМІ, аднак настроены стаць сапраўднымі прафесіяналамі.

Майстар-класы з імі правялі Ларыса Коршун, начальнік аддзела па працы са сродкамі масавай інфармацыі аблвыканкама, а таксама вопытныя прадстаўнікi абласных і рэспубліканскіх СМІ.

Юныя журналістын аведалі мясцовуюд рукарню, дзе калісьці друкавалася раённая газета.

А вось паспрабаваць сябе ў журналісцкім майстэрстве ім атрымалася прама падчас майстар-класаў.

Адказаць на пытанне Антона Прыходзька, удзельніка школьнай тэлепраграмы Бараўлянскай сярэдняй школы №2, пагадзіўся губернатар вобласці Анатоль Ісачанка. Антон, як будучы выпускнік, пацікавіўся, чым запомніўся Анатолю Міхайлавічу яго першы настаўнік.

«Першага настаўнікa не памятаць немагчыма, - з задавальненнем адказаў на пытанне губернатар вобласці і назваў імя сваёй першай настаўніцы. Анатоль Міхайлавіч распавёў, што падчас яго вучобы практыкавалася ў невялікіх школах у сельскіхнаселеных пунктах, што настаўнікі жылі ў пакоях, якія размяшчаліся ў будынках школ. Паводле яго слоў, гэта накладвала адбітак хатняй выгоды, і дзеці з задавальненнем ішлі ў школу, «здавалася, што ў хату да настаўніцы». А наступныя сем гадоў у школу яму трэба было хадзіць за 6 кіламетраў.

Цяперашнія вучні мінскіх школ такую інфармацыю прынялі са здзіўленнем, магчыма, гэта падштурхне іх у пачатку навучальнага года да большай руплівасці.
Крынiца: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-nagadau-ab-zadachy-pa-pavyshenni-zarplat-nizkaaplatnyh-kategoryj-rabotnikau-80705-2019/
Фота БЕЛТА