Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
1 чэрвеня 2020

Яшчэ адзін шматкватэрны дом для шматдзетных сем'яў пабудуюць у Слуцкім раёне

У Слуцкім раёне з пачатку года свае жыллёвыя ўмовы палепшылі 100 шматдзетных сем'яў, да канца года яшчэ больш за 250 справяць наваселле, паведамляе МЛЫН.ВY.

Праз некалькі месяцаў у раённым цэнтры плануюць увесці ў эксплуатацыю шматкватэрны жылы дом для гэтай катэгорыі грамадзян.

Як распавяла начальнік аддзела ЖКГ Слуцкага райвыканкама Людміла Папчэня, усе шматдзетныя сем'і, якія стаяць на ўліку, маюць права на дзяржаўную падтрымку паводле Указу № 240 - гэта магчымасць скарыстацца сямейным капіталам і атрымаць субсідыю. Калі ў шматдзетнай сям'і ва ўласнасці няма нерухомасці, то дзякуючы такой дзяржпадтрымцы, сям'і, дзе выхоўваецца 3 дзяцей, субсідуецца 95% кошту жылля, тыя, у якіх выхоўваецца чацвёра і больш - 100%. Для жадаючых пабудаваць дом, бясплатна вылучаецца зямельны ўчастак. Аднак часцей шматдзетныя сем'і выбіраюць будаўніцтва кватэры.

Дарэчы, па дадзеных на 12 мая, у Слуцку і Слуцкім раёне на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў стаiць 431 шматдзетная сям'я.