4 чэрвеня 2020
Гаспадаркі Мінскай вобласці завяршаюць першы ўкос траў

На палях Мінскай вобласці аграрыі завяршаюць першы ўкос траў, паведамляе Беларусь 1.
Так, у адным з сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжскага раёна ўжо асвоілі каля 70% плошчаў - прыкладна каля 150 га штодня. З палёў убіраюць райграс, фестулоліум і люцэрну. Усё робяць хутка, каб зялёная маса не пераспела і захавала сваю пажыўнасць. Спачатку ўраджай правяльваюць на палях, затым адпраўляюць у сянажныя траншэі.
Дарэчы, тут плануюць забяспечыць як мінімум паўтарагадовы запас кармоў - каля 20 тыс. за 4 укосы. Паводле каляндарнага плана работ завершаць першы ўкос на гэтым тыдні, а чацвёрты ў канцы верасня.