Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
18 сакавіка 2020

Электронную сістэму ўліку драўніны тэстуюць у Уздзенскім лясгасе

Паводле інфармацыі tvr.by. Фота pixabay.com

Электронную сістэму ўліку драўніны пачалі тэставаць у Уздзенскім лясніцтве, паведамляе Беларусь 1. 

Такая сістэма павінна забяспечыць не толькі рацыянальнае выкарыстанне зялёных рэсурсаў, але і заклікана стаць эфектыўным метадам барацьбы з незаконным вывазам ляснога фонду. 

Сістэма ўяўляе сабой мабільна епрыкладанне. Дзякуючы доступу да смартфона і камп'ютара кантроль за драўнінай ажыццяўляецца ў любыя ўмовы надвор'я і на ўсіх этапах: ад высечкі на лесасеку да дастаўкі спажыўцу. 

У дадатку відаць колькасць рэшткаў па ўсіх складах. На чэку адлюстроўваецца дата, час і геаграфічныя каардынаты. Уся інфармацыя аб адгрузцы і прыбыццік ожнага дрэва аўтаматычна адлюстроўваецца ў базе дадзеных. Там жа фіксуецца колькасць ссечанай драўніны. 

Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, на сённяшні дзень распрацаваны праект указа, які прадугледжвае паэтапнае ўкараненне сістэмы электроннага ўліку драўніны ў лясгасы краіны. Што дазваляе эканамічна рацыянальна падысці да працэсу. 

Да канца красавіка навінку апрабуюць яшчэ ў пяці лясгасах. На чарзе Гродзенская і Драгічынская гаспадаркі.