Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
25 сакавіка 2020

Дзіцячая тэматычная пляцоўка МНС з'явілася ў аздараўленчым цэнтры «Ждановічы»

МНС Рэспублікі Беларусь

Адна з мэтаў работнікаў Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях - навучанне дзяцей правільным паводзінам дома, на вуліцы, на дарозе, у транспарце. Як правіла, асноўныя пастулаты бяспекі даносяцца праз гульню. 

Ратавальнікі - даўнія сябры дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Ждановічы»: кожную змену спецыялісты навучаюць дзяцей правілам бяспекі, арганізуюць конкурсы і тэматычныя квэсты. 

Як паведамляе прэс-служба МНС Рэспублікі Беларусь, цяпер на тэрыторыі цэнтра з'явіўся свайго роду «астравок бяспекі» - вулічная дзіцячая пляцоўка ў стылі МНС. Гэта сумесная ідэя ратавальнікаў Прысталічча і кіраўніцтва цэнтра, якая дазволіць зрабіць інфармацыю аб бяспецы для падрастаючага пакалення яшчэ больш даступнай. Тэлефон службы, у якую можна патэлефанаваць пры любой няштатнай сітуацыі, цяпер у рабят заўсёды на ўвазе. Хлапчукі і дзяўчынкі з усёй краіны на працягу года наведваюць цэнтр, а гэта азначае, што тысячы дзіцячых вачэй убачаць і запомняць важную і карысную інфармацыю.