Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
25 лютага 2020

БелАЗ адправіў у Індыю другую партыю кар'ерных самазвалаў

https://blr.belta.by/economics/view/belaz-adpraviu-u-indyju-druguju-partyju-karernyh-samazvalau-85535-2020/

БЕЛТА

Другая партыя кар'ерных самазвалаў БелАЗ-75137 адправілася ў Індыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг".

У другой партыі восем машын грузападымальнасцю 136 т. У студзені індыйскім спажыўцам была адгружана першая партыя самазвалаў БелАЗ, якая сёння знаходзіцца ў стадыі мантажу і зборкі. Пастаўкі машын ажыццяўляюцца згодна з вялікім кантрактам на 77 кар'ерных самазвалаў, падпісаным у кастрычніку 2019 года з кампаніяй CoalIndiaLimited.

У непасрэднай блізкасці ад вугальнага кар'ера Gerva, на распрацоўцы якога будуць задзейнічаны БелАЗы, прадаўжаецца будаўніцтва сэрвіснага цэнтра па абслугоўванні беларускіх кар'ерных самазвалаў. Ужо ўзведзена агароджа, выканана планіроўка тэрыторыі, выдадзена праектная дакументацыя на правядзенне работ і пачалося ўзвядзенне карпусоў. Згодна з дамоўленасцямі з індыйскім бокам, БелАЗ будзе пастаўляць запчасткі і займацца сэрвісным абслугоўваннем на працягу 8 гадоў эксплуатацыі тэхнікі.

Самазвалы серыі 7513 карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў горназдабыўных кампаній свету. Гэта мадэль складае 27 працэнтаў ад агульнай колькасці прададзенай у 2019 годзе тэхнікі БелАЗ.

Дзяржаўная вуглездабыўная карпарацыя CoalIndiaLimited, на долю якой прыпадае 81 працэнт вуглездабычы ў Індыі, займае 2-е месца па здабычы вугалю ў свеце. Штогод у краіне здабываецца больш за 500 млн т вугалю. Урадам Індыі пастаўлена задача па здабычы 1 млрд т вугалю да 2025 года.

ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.