Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
26 чэрвеня 2020

А.Лукашэнка арыентуе Мінскую вобласць на 2-3 вялікія інвестпраекты ў наступнай пяцігодцы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе Мінскую вобласць на 2-3 вялікія інвестпраекты ў наступнай пяцігодцы. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступныя пяць гадоў будзе прапісана так, каб яна была зразумелая не толькі актыву, але і каб людзі, кіраўнікі прадпрыемстваў разумелі, што будзе. Аляксандр Лукашэнка нагадаў: яшчэ ў савецкі час пры складанні такіх планаў выразна прапісваліся інвестыцыі і прадпрыемствы, якія неабходна ўвесці ў строй. 

"Вельмі хацелася б, каб акрамя традыцыйных, з'явіліся новыя. Для Мінскай вобласці адным прадпрыемствам абысціся нельга. Два-тры, але гэта павінна быць абсалютна абгрунтавана, для гэтага павінны быць грашовыя сродкі", - падкрэсліў беларускі лідар. 

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што паўгода таму пры назначэнні новага губернатара ён ужо сустракаўся з актывам рэгіёна ў больш вузкім складзе і тады былі намечаны ключавыя напрамкі развіцця на будучыя гады. "Вядома, усё гэта будзе ўдакладняцца з разлікам на пяцігодку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.