Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
19 жніўня 2020

Аграрыі Мінскай вобласці разлічваюць завяршыць уборачную да канца тыдня

Сельгаспрадпрыемствы сталічнага рэгіёна разлічваюць завяршыць уборачную да канца бягучага тыдня, паведамляе Белта са спасылкай на камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама.

Усяго ў рэгіёне, па дадзеных на сёння, убрана 92% плошчаў. Намалочана звыш 1,8 млн т збожжавых і зернебабовых культур пры сярэдняй ураджайнасці 40 ц/га.

Па агульным намалоце ў лідарах Слуцкі (151 тыс. т), Капыльскі (145 тыс. т) і Нясвіжскі (140 тыс. т) раёны.

Лепшыя паказчыкі па ўраджайнасці ў Нясвіжскага (67 ц/га), Клецкага (56 ц/га) і Мінскага (55 ц/га) раёнаў.