Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
11 жніўня 2020

2913 шматдзетных пар вобласці змогуць датэрмінова скарыстацца сямейным капіталам

Усяго на 1 жніўня 2020 года для шматдзетных пар Беларусі адкрыта 86 963 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", з якіх па праграме 2020-2024 гадоў - 4969, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На 1 жніўня на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 19904 заявы. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 16 620, на атрыманне адукацыі - 656, на атрыманне медпаслуг - 628 заяў. Скарыстацца такім правам змогуць 18 116 пар.

Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці - 4168, следам ідуць Мінская - 2913, Гомельская - 2850, Мінск - 2447, Гродзенская - 2164, Віцебская - 1809. Менш за ўсё на Магілёўшчыне - 1765.

Па праграме 2020-2024 гадоў для шматдзетных пар адкрыта 4969 дэпазітных рахункаў на суму 111,803 млн рублёў. У новай пяцігодцы памер сямейнага капіталу складае 22,5 тыс. рублёў і прызначаецца тым, у каго трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўленае, удачаронае) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна.