Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 лістапада 2020

Занятасць непаўналетніх

Арганізацыя занятасці непаўналетніх ў вольны ад вучобы час — адна з важных задач суб’ектаў прафілактыкі. У раёне створаны ўсе ўмовы для гэтага. У 2020/2021 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі азёрнага краю функцыянуе 101 аб’яднанне па інтарэсах, якія наведваюць 1287 вучняў. Акрамя таго, пры структурных падраздзяленнях Мядзельскага раённага Цэнтра культуры працуюць 52 клубныя фарміраванні, дзе займаюцца 443 непаўналетнія. 140 падлеткаў наведваюць СДЮШАР раёна, дзе функцыянуюць тры аддзяленні: лёгкай атлетыкі, лыжных гонак, грэблі на байдарках і каноэ. Для ахвотных заняцца спортам адчынены дзверы фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Да паслуг дзяцей і моладзі таксама спартыўныя пляцоўкі, стадыёны. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пастаянна непаўналетнім, з якімі праводзіцца індывідуальная работа, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
(http://narachanka.by,https://cttdim-myadel.schools.by/)