Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 лютага 2020

Вызначыцца з выбарам будучай прафесіі

На базе ДУА «Мядзельская сярэдняя школа №1 імя У. Дубоўкі» адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства «Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь». У ім прынялі ўдзел 127 навучэнцаў IX класаў і XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мядзельскага раёна. На сустрэчу са старшакласнікамі прыехалі прадстаўнікі 11 вышэйшых, 4 сярэдніх спецыяльных і 2 прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі, прадстаўнік Мядзельскага раённага аддзела па НС установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС РБ», прадстаўнік РАУС Мядзельскага раёна, якія правялі дыялог-прэзентацыю з выпускнікамі, падрабязна распавялі аб правілах прыёму, формах навучання, умовах пражывання і адпачынку студэнтаў, раздалі выпускнікам рэкламную прадукцыю (газеты, візітоўкі, буклеты). Навучэнцы змаглі атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць і хвалююць.
(па матэрыялах http://myadel.edu.by/)