Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 красавіка 2020

Ведай нашых!

Падведзены вынікі інтэрнэт-галасавання Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ "Зямля пад белымі крыламі", прысвечанага 90-годдзю Уладзіміра Караткевіча. Для ўдзелу ў мерапрыемстве, якое праходзіла ў рамках Года малой радзімы, было прадстаўлена 114 літаратурных твораў, напісаных юнымі паэтамі і празаікамі Беларусі. У выніку інтэрнэт-галасавання пераможцамі рэспубліканскага конкурсу сталі 6 удзельнікаў, чацвёра з якіх - таленавітыя навучэнцы Мінскай вобласці. А сярод іх - нашы землякі, навучэнцы ДУА "Свірскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" Лізавета Дубіна ў намінацыі "Лепшы вершаваны твор" (11-13 гадоў) і Глеб Рыбалт у намінацыі "Лепшы празаічны твор" (8 -10 гадоў).

Віншуем рабят і жадаем далейшых поспехаў!

(па матэрыялах http://narachanka.by/)