Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 лютага 2020

Ведай нашых!

II Міжнародны конкурс сучаснай творчасці дзяцей і моладзі "ZAVIRUHA.ву-2020" прайшоў у Мінску. Юныя таленты з Беларусі, Расіі, Украіны паказалі свае дасягненні ў харэаграфіі, вакале, інструментальным выканальніцтве.

Сапраўдны творчы "дэсант" на прэстыжным конкурсе прадставіла ДУА "Мядзельская ДШМ": хор "Сузор'е" і эстрадны вакальны ансамбль "Канфеці" (настаўнік Е. Цурганава), фартэпіянны дуэт у складзе Красава Кацярына і Савіцкі Міхаіл (Настаўнік Будкевіч Т.), цымбалістка Дар'я Гірын (настаўнік Клімовіч А.).

Юныя артысты і іх настаўнікі прарабілі вялікую працу, рыхтуючыся да конкурсу, і прапанавалі канцэртныя нумары высокага мастацкага ўзроўню, таму заканамерна высокая ацэнка мядзельскіх артыстаў прадстаўнічым міжнародным журы. Лаўрэатамі І ступені сталі хор "Сузор'е" і вакальны ансамбль "Канфеці", дыпломамі лаўрэатаў II ступені адзначаны фартэпіянны дуэт і Дар'я Гірын.