Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 студзеня 2020

Ведай нашых!

II Міжнародны Гранд-конкурс "Талент года" прайшоў у Мінску. На працягу двух дзён таленавітыя рабяты з Беларусі, Расіі, Украіны змагаліся за званне лепшых у творчай сферы: харэаграфічныя, вакальныя, тэатральныя, інструментальныя і цыркавыя калектывы і салісты прапанавалі конкурсныя праграмы прафесійнаму міжнароднаму журы. Мядзельскі раён на прэстыжным конкурсе прадстаўлялі выхаванцы настаўніка ДУА "Мядзельская ДШМ" Е. Сурганавай Валюк Марыя і Тамковіч Лізавета. У намінацыі "Эстрадны вакал. Сола" яны заваявалі дыпломы пераможцаў: Тамковіч Лізавета - лаўрэат I ступені, Валюк Марыя - лаўрэат II ступені. Спецыяльнымі дыпломамі журы таксама адзначыла выкананне юнымі талентамі песень беларускіх аўтараў.