Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 лістапада 2020

Цудоўны адпачынак

Байдарачная аграсядзіба “Вузлянка” —удзельніца праекта «АГРА 2.0». Яе гаспадар, Андрэй Гладкі, ужо не першы год вядзе сямейны бізнес. На рынку турысцкіх паслуг аграсядзіба з 2014 года. Аднак па-сапраўднаму заяўляе пра сябе трэці сезон. Галоўная яе фішка — байдаркі. Можна дзве-тры гадзіны на іх паплаваць, пасмажыць шашлыкі, пасядзець у альтанцы. Усім тут падабаецца. Такая прыгажосць наўкола! Рэчка Вузлянка бяспечная, маршрут нескладаны. Можна плыць па цячэнні і нават не веславаць, а падчас падарожжа проста любавацца наваколлем. Вачам адкрываюцца розныя краявіды: пясчаныя берагі змяняе сасновы бор, ёсць і разлівы з дрэвамі лісцевых парод. У агульным - цудоўны адпачынак! 
Источник: http://narachanka.by/