Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 лютага 2020

Трэцяя ў рэспубліцы

З дыпломам трэцяй ступені і бронзавым медалём вярнулася дадому старшыня прафсаюзнага камітэта РВУП “Мядзельская ЖКГ” Марыя Мялешка з XIV Зімовай рэспубліканскай спартакіяды работнікаў арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі , якая праходзіла на базе санаторыя “Нарачанка” . У спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд (з усіх абласцей і горада Мінска). Каманду сталічнай вобласці ўзначальваў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Ілья Шацько. Усе каманды былі сфарміраваны са старшынь прафсаюзных камітэтаў. Спаборніцтвы праводзіліся па сямі відах спорту (настольны тэніс, шахматы, шашкі, дартс, більярд, плаванне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі) як сярод мужчын, так і сярод жанчын. Старшыня прафсаюзнага камітэта камунальнікаў Мядзельшчыны Марыя Мялешка стала трэцяй па дартсе ў рэспубліцы сярод камунальнікаў. 

 (па матэрыялах narachanka.by)