Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 жніўня 2019

Сустрэчы ў калектывах

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва адбыўся на Мядзельшчыне. На разгляд выносіліся тэмы “Ахова мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь” і “Прафілактыка наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь”.

У філіяле “ДЭУ № 66” разгледзілі пытанні не толькі асноўных тэм дня інфармавання, але і  ход выканання  мерапрыемстваў парэалізацыі Дэрэктывы №1  Прэзідэнта Республікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”,  удзел у акцыі «Збяром партфель у школу разам!» ііншыя. У рабоце сходу ўдзел прыняла намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Іна Іванаўна наведала таксама дзень інфармавання, які праводзіўся на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм. Сустракаліся з  працоўнымі калектывамі раёна і  члены абласной інфармацыйнай групы. Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў гэты дзень наведаў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў. Уладзімір Мікалаевіч адказаў на пытанні, прапанаваў для прагляду відэафільм да 115-годдзя прафсаюзнага руху ў Беларусі. У рабоце сходу ўдзел прыняла загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Таццяна Хацяновіч.На дзень інфармавання насельніцтва ў раённы вузел электрасувязі Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам” прыехаў выконваючы абавязкі дырэктара філіяла Андрэй Нікіфараў.

На здымку: пад час правядзення семінара ідэалагічнага актыву раёна.

(па матэрыялах http://narachanka.by/)