Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 жніўня 2019

Сустрэча ў Камарове

Старшыня Мядзельскага раённага выканаўчага камітэта Анатолій Вайнілка сустрэўся з жыхарамі вёскі Камарова Свірскага сельсавета.

Анатолій Мар’янавіч пазнаёміў прысутных са станам спраў у галінах народнай гаспадаркі азёрнага краю. Меліся ў вяскоўцаў да кіраўніка раёна і пытанні. Так, Клаўдзія Грынкевіч спачатку падзякавала Анатолію Мар’янавічу за хуткае вырашэнне праблемы, звязанай з перабоямі падачы электраэнергіі ў дамы вяскоўцаў па вуліцах Лугавой, Маладзёжнай. Адначасна Клаўдзія Іосіфаўна панаракала, што ў іх практычна ўсеа трымліваюць адмову на рэканструкцыю дамоў з мэтай устаноўкі электракатлоў для патрэб ацяплення жылля і гарачага водазабеспячэння.

Найбольш актуальна гэта для вяскоўцаў сталага ўзросту, бо ім ужо няпроста назапасіць паліва на зіму, прапаліць у печы. Пра тое ж пазней казала і Ларыса Барадзіна. Анатолій Вайнілка заўважыў, што такія цяжкасці маюць месца з прычыны адсутнасці ў  энергетыкаў тэхнічнай магчымасці для павелічэння электранагрузкі. І не толькі ў Камарове, але і шмат дзе на Мядзельшчыне. Міжтым, на думку Анатолія Мар’янавіча, уздым на якасна новы ўзровень вырашэння асноўных бытавых праблем вяскоўцаў з ацяпленнем і гарачым водазабеспячэннем за кошт электраэнергіі для той часткірэгіёну, куды не падведзены прыродны газ, — добрая перспектыва. Яна можа паспрыяць ажыўленню нашых вёсак, калі там будуцьствораныўмовы для камфортнага пражывання. Наколькі можна спадзявацца, з часам істотнаўзрастуць і тэхнічныямагчымасціэнергетыкаў. А што датычыць канкрэтна Камарова, то яны яшчэ раз звераць усе свае разлікі з улікам магутнасці мясцовай падстанцыі. Тым больш, што вяскоўцы запэўнівалі: у выпадку неабходнасці яны гатовы за ўласныя сродкі набыць неабходную колькасць электракабелю.

Другое сур’ёзнае пытанне —рамонт 18-кватэрнага жылога дома па вуліцы Паркавай, які цяпер належыць жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Пасля сустрэчы з вяскоўцамі Анатолій Вайнілка разам са старшынёй Свірскага сельвыканкама Валянцінай Субач выехаў на месца, пагутарыў з жыхарамі. Асабліва вялікі аб’ём работ там чакае на першым, паўпадвальнымпаверсе, дзе калісьці былі дзве кватэры. Пасля падрыхтоўкі адпаведнай дакументацыі яны будуць адноўлены, заменяць і сістэму водазабеспячэння дома. Пры добраўпарадкаванні яго тэрыторыі давядуць да ладу і вуліцу. Ямачны рамонт таксама плануецца правесці на незаасфальтаванай частцы вуліцы Куцькаўскай. Зрабіць жа там грунтоўнаепакрыццёсёлета не атрымаецца, гэта справа на перспектыву, бо патрабуюцца значныя фінансавыя сродкі. Вялі вяскоўцы гаворку і наконт асфальтавання ўчастка дарогі ад выезда з Камарова да шашы Смаргонь—Лынтупы, якая вядзе да Блакітныхазёр. Аператыўнасць вырашэння пытання ў многім будзе залежаць ад Вілейскага дзяржаўнага каледжа, бо ўчастак знаходзіцца на балансе гэтай навучальнай установы. Дакументы на яго ў агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры падрыхтаваны. Паслятаго, як дырэкцыя каледжа іх атрымае, можна будзе весці гаворку аб перадачы гэтага ўчастка спецыялізаванай дарожнай арганізацыі і брацца за прывядзеннеяго ў належнывыгляд.У цэлым сустрэча кіраўніка раёна Анатолія Вайнілкі з жыхарамі вёскі Камарова пакінула добрае ўражанне. Яна праходзіла хаця і шумнавата, але канструктыўна, па паднятых пытаннях людзі знаходзілі ў Анатолія Мар’янавіча разуменне і падтрымку.

(па матэрыялах http://narachanka.by)