Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 жніўня 2019

Прадстаўнікі Сейма Рэспублікі Польшча на Мядзельшчыне

У рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Польшча наведала Мядзельскі раён. У раённым выканаўчым камітэце адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з Віцэ-маршалам Сейма Рэспублікі Польшча Р.Терлецкім, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім, дэлегацыяй Сейма, дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на якой яны азнаёміліся з выдатнымі мясцінамі азёрнага краю і абмеркавалі магчымасці рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Высокія госці наведалі касцёл Маці Божай Шкаплернай у горадзе Мядзелі, сталі ўдзельнікамі пазнавальнай прагулкі ў турысцка-экскурсійным комплексе «Аптэкарскі сад». У касцёле Святога Апостала Андрэя ў аг. Нарач з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, афіцыйных дэлегацый Беларусі і Польшчы адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця памятнай дошкі ў гонар Марыі Качынскай, ураджэнкі Мядзельскага раёна, грамадскага дзеяча, эканаміста, перакладчыцы, жонкі прэзідэнта Рэспублікі Польшча Леха Качыньскага.