Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 лістапада 2020

Пра прафілактыку і дыягностыку каранавіруснай інфекцыі

Карэспандэнт Наталля Лісіцкая і памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марыя Будаш вувучалі меры прафілактыкі каранавіруса ў крамах раёна. Маніторынг паказаў, што ў крамах маскі і дэзынфекцыйныя сродкі ёсць — і для выкарыстання работнікамі, і ў продажы. Пакупнікі маюць магчымасць апрацаваць рукі і пазнаёміцца з інфармацыяй пра COVID-19. Так бы мовіць, матэрыяльная аснова прафілактыкі створана. А вось самадысцыпліны часам не стае ўсім — і прадаўцам, і пакупнікам. Хоць агульнавядома, што хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць.

Дарэчы, многіх жыхроў раённа цікавіць пытанне: дзе можна набыць экспрэс-тэст для дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі? Адказ на яго дала загадчыца Мядзельскай цэнтральнай раённай аптэкі № 131 Алена Захарэвіч. Алена Канстанцінаўна паведаміла, што ва ўсіх аптэках раёна, якія належаць РУП “Мінская Фармацыя”, ёсць у свабодным продажы “Мульці Тэст 010” вытворчасці таварыства з абмежаванай адказнасцю “Мульці Лаб” Рэспублікі Беларусь. Каштуе 29 рублёў 50 капеек. Па ўсіх пытаннях інтэрпрэтацыі яго вынікаў Алена Захарэвіч раіць звяртацца да лечачага ўрача.
http://narachanka.by