Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 лістапада 2020

Падведзены вынікі конкурсу

XXIII конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці прайшоў c 26 па 31 кастрычніка 2020 года. Па выніках інтэлектуальных выпрабаванняў дыпломамі рознай ступені ўзнагароджаны 95 работ. Ёсць сярод пераможцаў і хлопцы з Мядзельскага раёна. У секцыі "Інфарматыка» Дыпломам II ступені ўзнагароджаны Шиковец Ягор, навучэнец 11 класа ДУА «Нарачанская сярэдняя школа № 2". У секцыі "Гісторыя - культурная спадчына і сучаснасць» (па вучэбных прадметах «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі») дыплома III ступені ўдастоена Сівіцкая Вераніка, навучэнка 8 класа ДУА «Сырмежский вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа". Віншуем нашых хлопцаў з перамогай!
(крыніца: https://uomoik.gov.by/)