Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 сакавіка 2020

“Наш жывёлавод”

У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” падзякі і падарункі атрымалі працаўніцы таварыства “Свір-агра”. Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Сівіцкая аб’ехала ўсе гаспадаркі Мядзельшчыны, пабывала літаральна на кожнай ферме і ўручыла перадавым работнікам падзякі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і каштоўныя падарункі. Заключным было ААТ “Свір-агра”. Тут Таццяна Эдуардаўна за старанне, працавітасць, добрасумленныя адносіны да даручанай справы заахвоціла аператараў машыннага даення кароў фермы “Свір” Надзею Рацкевіч, “Камарова” — Таццяну Гірдзей, “Засвір” — Ірыну Баўтрукевіч, жывёлавода фермы “Бакшты” Кацярыну Бекіш. Усяго ў рамках акцыі “Наш жывёлавод” узнагародамі ад прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу былі адзначаны 44 перадавых працаўнікоў ферм Мядзельшчыны.
(narachanka.by)