Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 жніўня 2020

На палетках Мядзельшчыны

Хлебаробы ААТ “Сваткі” займаюць у раёне лідыруючыя пазіцыі на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур 2020 года. Вадзіцель таварыства Міхаіл Шчуцкі на МАЗе перавёз ад камбайнаў больш за тысячу тон збожжа. Першы ў нашым азёрным краі! З гэтай адметнай нагоды ў гаспадарку завітала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Сівіцкая. Яна шчыра павіншавала Міхаіла Міхайлавіча з вытворчай перамогай, падзякавала за эфектыўную працу на жніве і ўручыла яму Падзячны ліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, а таксама каштоўны падарунак. — Мой асабісты рэкорд за дзень, — расказаў у кароткай гутарцы Міхаіл Шчуцкі, — каля 130 тон збожжа. Жніво ў нашай гаспадарцы арганізавана на належным узроўні, для хлебаробаў створаны неабходныя ўмовы, каб кожны мог дабіцца высокай выпрацоўкі. Тут неабходна дадаць і тое, што на палях таварыства сёлета вырашчаны багаты ўраджай. Збожжавыя і зернебабовыя займалі 1245 гектараў, больш за 60 працэнтаў іх ужо ўбрана. І з кожнага гектара намалочана 45 цэнтнераў збожжа. А найлепш урадзіла азімая пшаніца — 51,9 цэнтнера з гектара. Па гэтым паказчыку “Сваткі” займаюць на Мядзельшчыне першае месца. Па ўсёй бачнасці, вось-вось тут аб’явіцца і камбайнер, які першы ў раёне намалоціць тысячу тон збожжа…
(па матэрыялах narachanka.by)