Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 мая 2020

На Мядзельшчыне прафсаюзы дапамаглі медыкам

У складанай эпідэміялагічнай сітуацыі прафсаюзы падтрымліваюць медыкаў, не застаюцца ўбаку мядзяльчане. Набыты і перададзены медыкам прадукты харчавання. Менавіта такім чынам вырашылі падтрымаць мясцовых медыцынскіх работнікаў прафсаюзы. Пагадзіцеся, што сёння ўрачы — першыя ў зоне рызыкі. І толькі агульнымі намаганнямі мы зможам справіцца з бядой. У вобласці створаны спецыяльны фонд, на які ў памеры 2% ад паступіўшых членскіх прафсаюзных узносаў пералічваюцца сродкі з ўсіх прафсаюзных арганізацый, у тым ліку і з прафарганізацый нашага раёна. За гэтыя грошы на мінулым тыдні раённае аб’яднанне прафсаюзаў купіла і перадало ў бальніцу прадуктаў харчавання на суму 400 рублёў. Набыты і перададзены медыкам тры ранцавыя апырсквальнікі. Акрамя гэтага, тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва перададзены дэзынфекцыйныя сродкі і пальчаткі.
(narachanka.by)