Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 лютага 2020

На абласным кастынгу

Пераможца раённага кастынгу нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2020” Дар’я Якян прайшла абласны кастынг, што адбыўся ў Барысаве. На сцэну выйшлі як пераможцы раённых кастынгаў, так і дзяўчаты, якія ў іх па нейкіх прычынах не ўдзельнічалі. 33 дзяўчыны з Міншчыны (у іх ліку і наша Дар’я) па выніках прэзентацыі і дэфіле ў купальніках былі адабраны для фатаграфавання. Журы перагледзіць фотаздымкі і вызначыць тых, хто прыме ўдзел у далейшай барацьбе за карону. Дар’я Якян — ураджэнка Пастаў, летась закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, працуе бібліятэкарам у НДЦ “Зубраня”. 

 (па матэрыялах narachanka.by)