Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 мая 2020

"Лета 2020: арганізацыя адпачынку і аздараўлення дзяцей у сучасных умовах

Напярэдадні летняй аздараўленчай кампаніі ў НДЦ "Зубраня" праведзена скайп-канферэнцыя "Лета 2020: арганізацыя адпачынку і аздараўлення дзяцей у сучасных умовах". Яе ўдзельнікамі сталі ўстановы і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі: ФДБАУ “Міжнародны дзіцячы цэнтр “Артэк”, РДКП Рэспубліканскі вучэбна-аздараўленчы цэнтр “Балдаўрэн”, “Загарадны цэнтр дзіцяча-юнацкай творчасці “Люстраны”, ДБНАУ “Санкт-Пецярбургскі гарадскі Палац творчасці юных”, ФДБАУ “Усерасійскі дзіцячы цэнтр “Акіян”, ФДБАУ “Усерасійскі дзіцячы цэнтр “Арляня”, ФДБАУ “Усерасійскі дзіцячы цэнтр “Змена”, Дзяржаўная аўтаномная ўстанова культуры г.Масквы “Маскоўскае агенцтва арганізацыі адпачынку і турызму” (Масгартур), ФДБАУ ДО "Федэральны цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства”. Удзельнікі канферэнцыі прадставілі вопыт працы з выхаванцамі ва ўмовах узмацнення мер па нераспаўсюджванню вірусных інфекцый, па арганізацыйным забеспячэнні функцыянавання ўстаноў ва ўмовах санітарна-гігіенічных абмежаванняў, арганізацыі працы цэнтраў з дапамогай актыўнага выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій, рэалізацыі праграм і анлайн-змены і г. д. Падводзячы вынікі скайп-канферэнцыі, яе ўдзельнікі адзначылі плённасць працы, каштоўнасць прадстаўленага калегамі вопыту.
(па матэрыялах http://zubronok.by/)