Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 мая 2020

Лекавыя прэпараты па электроннай карце

Вялікая ўвага зараз надаецца ахове здароўя пажылых людзей і пацыентаў з хранічнымі захворваннямі, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Медыцынская дапамога гэтым катэгорыям аказваецца на хаце. Спецыялісты УАЗ "Мядзельская ЦРБ" дастаўляюць дадому рэцэпты, пры гэтым выпісваюць іх на больш доўгі час. Калі ў пацыента ёсць электронная асабістая карта медыцынскага абслугоўвання, можна выпісаць электронны рэцэпт. Для гэтага неабходна патэлефанаваць у рэгістратуру па тэлефоне 24-3-89, назваць падставу для звароту (выпіска электроннага рэцэпту) і пакінуць свае кантактныя дадзеныя. Затым з пацыентам звяжацца медыцынскі работнік, які ўдакладніць патрэбнасць у канкрэтных лекавых прэпаратах і выпіша электронны рэцэпт дыстанцыйна. Набыць выпісаны прэпарат можна будзе ў аптэцы пры прад'яўленні электроннай асабістай карты медыцынскага абслугоўвання без папяровага рэцэпту. Яе можна атрымаць у рэгістратуры, прад'явіўшы пашпарт. Варта ўдакладніць, што гэты алгарытм дзеянняў з электроннымі рэцэптамі працуе толькі ў выпадку набыцця лекавых прэпаратаў за поўны кошт. Ільготныя рэцэпты выпісваюцца на папяровым бланку. Таксама і з выпіскамі з медыцынскіх дакументаў. Іх можна аформіць па анлайн-заяўцы на сайце ўстановы аховы здароўя. Выдаюцца гатовыя выпіскі ў рэгістратуры пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу.
(па матэрыялах narachanka.by)