Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 мая 2020

Гісторыя і сучаснасць Мядзельскай СДЮШАР

Мядзельская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву працуе з 1980 года. Першае аддзяленне, якое было адкрыта — веславанне на байдарках і каноэ. А праз чатыры гады адкрылася аддзяленне лыжных гонак. За сорак год існавання са сцен школы выйшла шмат выхаванцаў, якія дабіліся высокіх спартыўных вынікаў на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Менавіта таму ўстанова мае статус алімпійскага рэзерву. А прысвойваецца ён толькі тады, калі выхаванцы на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах, а гэта чэмпіянаты Еўропы, свету і Алімпійскія гульні, заваёўваюць 1-3 месцы. 1 верасня 2019 года адкрылася аддзяленне лёгкай атлетыкі. Гэтаму паспрыяла тое, што ў раёне з’явіліся два сучасныя стадыёны: у Мядзеле і курортным пасёлку Нарач. Ёсць магчымасць для правядзення паўнавартасных трэніровак. У школе працуюць тыя, хто ў свой час тут вучыўся, трэніраваўся. Гэта дырэктар Андрэй Малько, інструктар-метадыст Анастасія Хацяновіч, трэнер-выкладчык па веславанні на байдарках і каноэ ў курортным пасёлку Нарач Яўген Баўтрамовіч, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Наталля Барані іншыя.

На здымку: дырэктар СДЮШАР раёна Андрэя Малько праводзіць трэніроўку з Максімам Лаўрынайцем, сярэбраным прызёрам першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў.

(па матэрыялах narachanka.by)