Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 лютага 2020

Фінансавая і лічбавая адукаванасць

Другое месца заняла каманда Нарацкай СШ №2 у конкурсе выпускнікоў школ «Фінансавая і лічбавая адукаванасць пакалення Z», які прайшоў у Мінску. Праводзіць яго Асацыяцыя беларускіх банкаў і эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Конкурс складаецца з двух тураў. Першы тур праводзіцца ў завочнай форме і ўключае камандна-індывідуальнае рашэнне прапанаваных тэставых задач і напісанне міні-эсэ. Па выніках завочнага тура выбіраюцца лепшыя каманды для другога тура — фіналу конкурсу. У імудзельнічалі 10 камандвы пускнікоў школ з розных куткоў Беларусі. Сярод іх каманда аддзінаццацікласнікаў Нарацкай СШ №2 «Плаціна» пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Святланы Гатоўка. Нарачанскую каманду прадстаўлялі Ганна Кацягова, Анастасія Блізнюк, Кацярына Ракецкая, Ульяна Мацкевіч. Яна паспяхова справіліся з заданнямі і занялі другое месца.
(narachanka.by)