Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 сакавіка 2020

Дзень бяспекі. Увага ўсім!

У Беларусi праходзіць акцыя МНС “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” Яна прымеркавана да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны. Мэта акцыі — папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, а таксама навучанне насельніцтва дзеянням па сігнале “Увага ўсім!”. Першы этап акцыі прайшоў у інтэрнатах, дзіцячых і гандлёва-забаўляльных цэнтрах, на спартыўных аб’ектах. Мэтавай аўдыторыяй на другім этапе — з 16 па 27 сакавіка — стануць жыхары сельскіх населеных пунктаў. З састарэлымі грамадзянамі правядуць шырокамаштабныя мерапрыемствы “Скарбонка бяспекi” ў Дамах культуры і на адкрытых пляцоўках з дэманстрацыяй тэатралізаваных пастановак. Святы бяспекі дапоўняцца дэманстрацыяй доследаў “Пажарная лабараторыя”. Важна адзначыць, што ў акцыі, апроч выратавальнікаў, бяруць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, работнікі зацікаўленых арганізацый.
Источник: http://narachanka.by