Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 мая 2020

Дайшоў да Берліна

Мядзельскі музей народная славы папоўніўся новымі экспанатамі. Дакументы гадоў Вялікай Айчыннай вайны, якія належалі ветэрану вайны з вёскі Зялёнкі Нарацкага сельсавета Ула¬дзіміру Сцяпанавічу Каралёнку, перадалі ў музей сваякі. Сярод іх — ордэн Айчыннай вайны другой ступені, які Уладзімір Каралёнак атрымаў у 1985 годзе, фатаграфія ветэрана, шматлікія дакументы: кніжка чырвонаармейца, пасведчанне да медалёў «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», грамата, у якой выказваецца падзяка ўсяму асабоваму складу часці, у тым ліку і Уладзіміру Сцяпанавічу Каралёнку, ад камандуючага войскамі 1-га Беларускага фронту маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава «за выдатныя баявыя дзеянні пры авалодванні раёнам і галоўным будынкам рэйхстага». Нарадзіўся Уладзімір Сцяпанавіч 1 ліпеня 1909 года. Прызвалі яго ў войска ў Мядзельскім райваенкамаце ў жніўні 1944 года. Пасля вайны вярнуўся дадому ў Зялёнкі. Працаваў у мясцовым калгасе ў цяслярскай брыгадзе. Памёр Уладзімір Сцяпанавіч у верасні 1988-га.
(па матэрыялах narachanka.by)