23 лістапада 2020
Дабрачыннасць

Мядзельскі ТЦСАН атрымаў бязвыплатную дапамогу на суму 9150 рублёў (маскі ў колькасці 15 тысяч штук і сродкі асабістай гігіены) ад ТАА “МедЛен”. Гродзенская арганізацыя не першы раз аказвае дапамогу цэнтру. Калектыў, дзе амаль палова работнікаў мае інваліднасць другой або трэцяйгрупы, актыўна аказвае спонсарскую дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Маскамі як сродкам індывідуальнай аховы актыўна карыстаюцца супрацоўнікаў цэнтра, а вось сродкі асабістай гігіены накіраваны на патрэбы аддзялення забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла.
Источник: http://narachanka.by