Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Мядзельскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 ліпеня 2020

Беларускі саюз жанчын падтрымлівае таленавітых дзяцей і іх бацькоў

Старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Іна Барыева і дырэктар Нарацкай СШ №1 Тэрэса Кальчынская завіталі да сям’і Куцкевічаў у аграгарадку Нарач, дзе жыве іх дачка Дзіяна, выпускніца сярэдняй школы. Дзіяна Куцкевіч набрала 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове. Па гісторыі атрымала 94 балы, па іспанскай мове ёй залічана 100 балаў як уладальніцы Дыплома І ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды. Госці павіншавалі Дзіяну і яе сям’ю, уручылі падзяку раённай арганізацыі БСЖ маме. А падарункам для сям’і сталі саджанцы туі.
(па матэрыялах narachanka.by)