Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?

Новости района

14 сентября 2018

Ведай нашых!

У г. п. Плешчаніцы праходзіла адкрытая спартакіяда сярод спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву Мінскай вобласці па бегу на лыжаролерах і кросе. Удзельнічалі ў ёй і прадстаўнікі сінявокай Мядзельшчыны. Прычым выступілі нашы спартсмены даволі нядрэнна. У першы дзень спаборніцтваў вызначыліся Уладзіслаў і Багдан Шарохі, якія па бегу на лыжаролерах на дыстанцыі 3 кіламетры занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. Другі дзень спаборніцтваў прысвячаўся кросу. У гэтым відзе мядзяльчане таксама паказалі добрыя вынікі. Так, дыстанцыю адлегласцю 2 кіламетры пераадолела трэцяй Валерыя Казлоўская. На дыстанцыі 5 кіламетраў трэцяе месца заняла Яна Пецольд. Не падвялі і красмены-хлопцы. У бегу на дыстанцыі 2 кіламетры вызначаліся зноў-такі абодва Шарохі: Уладзіслаў заняў другое месца, а Багдан — трэцяе.

На здымках: на трэніроўцы — навучэнка СДЮШАР Даша Кадушкевіч

(па матэрыялах http://narachanka.by/)

Демографическая безопасность
Победе посвящается
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
ДАЖЫНКI 2018
Интернет-ресурсы