Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?

Новости района

8 августа 2018

У вобласці першае, у рэспубліцы трэцяе месца

НЯДАЎНА ў нашай краіне адзначалася 165 год з дня заснавання пажарнай службы. З гэтай нагоды ў абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты сход. Да прысутных, а гэта супрацоўнікі падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, звярнуўся начальнік упраўлення палкоўнік унутранай службы Сяргей Лапановіч. Ён нагадаў гісторыю стварэння і шляхі станаўлення пажарнай службы.

— Мы памятаем тых людзей, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны ліквідавалі пажары, тых людзей, якія першымі прыйшлі на дапамогу іншым у час Чарнобыльскай трагедыі, — падкрэсліў прамоўца. — Днямі прынялі рытуал прысягі 74 юнакі. Яны ўступілі ў шэрагі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях сталічнай вобласці. Кожны даў клятву сумленна выконваць свой абавязак перад Радзімай.

Шчырыя словы падзякі выказаў прамоўца ў адрас сённяшніх і былых работнікаў пажарнай службы, а таксама прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, якія асвятляюць дзейнасць выратавальнікаў.

Шэраг выратавальнікаў вобласці з нагоды прафесійнага свята адзначаны медалямі, граматамі, падзякамі. Не засталіся па-за ўвагай і журналісты. У  намінацыі "Лепшы аўтар" абласнога творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў бяспекі жыццядзейнасці першае месца заняў загадчык аддзела курорта, турызму і АПК рэдакцыі газеты "Нарачанская зара" Ігнат Лубнеўскі. Ён узнагароджаны дыпломам І ступені і каштоўным падарункам. А вось у рэспубліканскім конкурсе Ігнат Уладзіміравіч у такой жа намінацыі заняў трэцяе месца. Міністр МНС Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант унутранай службы Уладзімір Вашчанка ўручыў яму дыплом ІІІ ступені і каштоўны падарунак.

Наш кар.

Демографическая безопасность
Победе посвящается
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
100 лет ВЛКСМ
Интернет-ресурсы