Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Как Вы относитесь к продаже алкогольных напитков и пива несовершеннолетним?

Новости района

9 сентября 2020

У цэнтры ўвагі — дзеці!

З 17 жніўня па 10 верасня па ўсёй краіне праходзіць прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі — дзеці!”. На першым этапе асноўнай мэтавай аўдыторыяй сталі бацькі. На працягу двух тыдняў выратавальнікі сустракаліся з імі ў месцах рэалізацыі тавараў да школы і напаміналі пра важнасць навучання малодшага пакалення правілам бяспекі. Другі этап прафілактычнай акцыі адбываецца пад знакам Адзінага дня бяспекі. Пляцоўкамі для правядзення мерапрыемстваў сталі ўстановы адукацыі, арганізацыі і прадпрыемствы, а таксама месцы масавага збірання людзей. Выратавальнікі Мядзельшчыны наведалі школы, дзе арганізавалі тэматычныя ўрокі бяспекі.

На гэты раз у цэнтры ўвагі былі першакласнікі. Пабывалі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама ў працоўных калектывах аздараўленчага комплексу “Чайка” і Княгінінскага вытворчага ўчастка Вілейскага камбікормавага завода, дзе нагадалі прысутным праправілы бяспекі на вытворчасці і ў быце. Фінальным акордам Адзінага дня бяспекі стануць мерапрыемствы, якія прызначаны на 9 верасня. У планах выратавальнікаў — наведванне аграгарадка Занарач і г. п. Свір. Кожны з прысутных на мерапрыемстве навучыцца карыстацца вогнетушыцелем, даведаецца пра алгарытм аказання першай дапамогі пацярпелым, а яшчэ зможа праверыць свае веды падчас правядзення тэматычных тэсціраванняў і нават здаць экзамен, які датычыць бяспечных паводзін на працы і дома.
Па матэрыялах: narachanka.by

Беларусь помнит!
Демографическая безопасность
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Мядель - здоровый город
Интернет-ресурсы