Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72
Наталля Карэцкая, дырэктар Дзягільскага Дома майстра, прыняла ўдзел ў абласным свяце «Слуцкія паясы». Наталля Канстанцінаўна займаецца пляценнем на пальцах. Гэта традыцыя ад нашых далёкіх продкаў. Калі ў ткача заставаліся рэшткі пражы, ён выкарыстоўваў яе для пляцення паясоў: розных па памерах, стылях і колеравай гаме. З адных выраблялі, напрыклад, невялічкія торбы, іншымі падпярэзвалі мужчынскія кашулі або проста насілі на вопратцы як упрыгажэнне. На свяце сваю творчасць прадставілі больш за паўтысячы народных майстроў Міншчыны.
па матэрыялах http://mpravda.by