Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас здоровый образ жизни?

Новости района

11 сентября 2017

Працоўнае лета “Сонечнага”

       Хтосці са школьнікаў летні час бавіў за гульнямі, падарожжамі, хатнімі справамі, але знайшліся і тыя, хто выкарыстаў магчымасць у вольны ад вучобы час паправіць свае фінансавыя справы. Удзельнікісельскагаспадарчага студэнцкага атрада “Сонечны” працавалі  на збожжатаку ў аг. Княгінін ААТ “Пруднікі-Агра”.На заклік раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” правесці частку летняга часу з карысцю для сябе і сельгаставарыства адгукнуліся дзевяць выпускнікоў і старшакласнікаў з Княгінінскай і Сваткаўскай устаноў адукацыі. Камандзірам у іх быў навучэнец Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхналагічнага каледжа мантажных і пад’ёмнатранспартных работ княгінінец Юрый Шумскі.
Тры тыдні на збожжатаку ў студатрадзе праляцелі хутка і непрыкметна. Вынікамі працы засталіся задаволены як хлопцы, дзяўчаты, так і сельгаспрадпрыемства, якое пайшло насустрач ініцыятыве маладзёжнага грамадскага аб’яднання.

(па матэрыялах http://narachanka.by/)

Демографическая безопасность
Победе посвящается
Год науки  2017
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
Интернет-ресурсы