Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас здоровый образ жизни?

Новости района

6 сентября 2017

На тэму развіцця турызму

Разнастайныя навучальныя мерапрыемствы праводзяцца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Адбыўся  чарговы “круглы стол” пры ўдзеле прадстаўнікоў турыстычнага рынку Мядзельшчыны.

Удзельнічалі ў ім гаспадары аграсядзіб, прадстаўнікі здраўніц і выканаўчай улады, у тым ліку намеснік начальніка аддзела спорту, турызму і арганізацыйнай работы ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Інга Малашкевіч і намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Праводзіўся “круглы стол” з мэтай вызначэння ключавых пунктаў супрацоўніцтва дзеля агульнай выгады ва ўмовах канкурэнцыі і ўмацавання канкурэнтаздольнай пазіцыі курорта на міжнародных рынках, абмеркавання прыярытэтаў стратэгічных дзеянняў, развіцця малой турыстычнай інфраструктуры, абмеркавання патэнцыялу турысцка-інфармацыйнага цэнтра.

Вёў мерапрыемства эксперт праекта па маркетынгу і развіцці турызму доктар геаграфічных навук Андрыс Клеперс з Латвіі. Расказаў ён пра вопыт прыбалтыйскіх курортаў, як там працуюць турысцка-інфармацыйныя цэнтры. Удзельнікі “круглага стала” абмеркавалі стварэнне цэнтра, задавалі пытанні. Цікавілі іх падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў падобных цэнтрах, арганізацыя выстаў, наладжванне супрацоўніцтва паміж аграсядзібамі і здраўніцамі… Вызначылі, якія пытанні хацелі б абмеркаваць на наступным “круглым стале”.

 

(па материалам http://narachanka.by/)

Госпрограмма
Демографическая безопасность
Победе посвящается
Год науки  2017
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
Интернет-ресурсы