Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?

Новости района

10 июля 2019

Купальскі фэст на беразе возера Мястра

Традыцыйны Купальскі фэст адбыўся на беразе возера Мястра ў г. Мядзеле. Як і кожны раз, так і цяпер не абышлося без прыгожай тэатралізаванай дзеі, дзе галоўнымі героямі былі Купаліш і Купалінка. Працавалі таксама тэматычныя пляцоўкі. Найбольш запатрабаванай была пляцоўка “Купальскі вяночак”, дзе праводзіўся майстар-клас па пляценні вянкоў. Шмат дзетвары сабрала і “Казка ў красцы” (бодзі-арт). Карысталася папулярнасцю і “Зялёная аптэка”, дзе была наладжана выстава-продаж зёлак, бярозавых і дубовых венікаў. Сувеніры на любы густ прапаноўвалі жадаючым майстры Лацвянскага і Дзягільскага Дамоў майстра. З цікавасцю разглядалі ўдзельнікі свята таксама выставу вышыванак мядзяльчанкі Ніны Герасімавай. Многія фатаграфаваліся на добрую памяць аб мерапрыемстве ў вянках з палявых кветак, у фотазоне. Была наладжана работа гандлю, А для дзяцей працавалі атракцыёны, ладзіліся гульні. Шмат прыемных хвілін падаравала прысутным культурная праграма, якая плаўна змяніла тэатралізаваную дзею. А завяршыла свята дыскатэка “Таямніца рытмаў”.

Беларусь помнит!
Демографическая безопасность
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Мядель - здоровый город
Интернет-ресурсы