Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас здоровый образ жизни?

Новости района

14 июля 2017

Акцыя «Благавест»

У чарговы раз у раённым аддзеле ўнутранных спраў прайшла прафілактычная акцыя «Благавест». Сюды запрасілі асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі па розных катэгорыях. У сустрэчы ўдзельнічалі намеснік начальніка райаддзела ўнутраных спраў  Юрый Жалубоўскі, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Аляксандр Клямята, а таксама благачынны цэркваў Мядзельскай акругі протаіерэй Ігар Шалуха. Адбылася гутарка аб неабходнасці правапаслухмянага ладу жыцця, недапушчальнасці злоўжывання спіртным і ўчынення злачынстваў.

Разам прайшла і прафілактычная акцыя «Кірмаш вакансій». Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Апановіч расказаў пра віды дапамогі асобам, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, парадак звароту для пастаноўкі на ўлік у аддзел занятасці, інфармацыю аб працоўных вакансіях на прадпрыемствах раёна.

Таксама да ўдзельнікаў мерапрыемства давялі меры адказнасці за ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы.     

 

http://narachanka.by/    

Госпрограмма
Демографическая безопасность
Победе посвящается
Год науки  2017
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
Интернет-ресурсы