Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Как Вы относитесь к продаже алкогольных напитков и пива несовершеннолетним?

Новости района

10 февраля 2020

«29 добрых спраў»

«29 добрых спраў» —  так называецца дабрачынная акцыя, якую ініцыявала галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама. Усе 29 дзён лютага ўстановы адукацыі, у тым ліку і на Мядзельшчыне, будуць наведваць выпускнікі, якія дабіліся пэўных поспехаў у жыцці, шэфы, спонсары з мэтай выказаць удзячнасць і аказаць матэрыяльную дапамогу школам. Самыя першыя прынялі ўдзел у акцыі і аказалі знакі ўвагі сваім установам адукацыі выпускнікі, якія ў суботу прыйшлі на вечары сустрэч. Як паведаміла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Ефімава, усяго школы наведалі 1113 выпускнікоў. Падарункаў уручана больш чым на 9 тысяч рублёў. Напрыклад, Мядзельская СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі прыняла ад удзячных былых вучняў грашовы сертыфікат, магнітна-маркерную дошку і тэлевізар. Сваткаў­ская ўстанова адукацыі атрымала спартыўны інвентар, а Старагабская — грашовы сертыфікат і бесправадны тэлефон. У Крывіцкім вучэбна-педагагічным комплексе на памяць аб выпуск­ніках застанецца камп’­ютарны манітор і два радыё­мікрафоны, у Будслаўскай школе — інвентар для ўборкі, а ў Слабад­ской — насценны гадзіннік, набор посуду і электрачайнік. У Нарацкай СШ №2 выпускнікі ўручылі экспанаты для музея гісторыі школы, што нядаўна адкрыўся. Далучайцеся! Добрыя справы рабіць ніколі не позна!

На здымку: сустрэча былых выпускнікоў у Старлыгскім вучэбна-педагагічным комплексе.

(па матэрыялах narachanka.by)

Беларусь помнит!
Демографическая безопасность
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Мядель - здоровый город
Интернет-ресурсы