Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En
Бел

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Что для Вас является препятствием для открытия бизнеса (создания дополнительных рабочих мест)?

Консультация психолога

10 апреля 2012

“Красавік – месяц па папярэджанню жорсткага абыходжання з дзецьмі”

У многіх краінах свету штогод красавік абвяшчаецца месяцам па папярэджанню жорсткага абыходжання з дзецьмі. У гэты час паўсюль праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ахову дзяцей ад гвалту. Сімвалам барацьбы з жорсткім абыходжаннем з дзецьмі стала сіняя стужка. У красавіку яе выява з’яўляецца на плакатах, паштоўках, значках. Сіняя стужка прывязваецца да антэн аўтамабіляў, галін дрэў і г.д.

Пачатак гэтай традыцыі палажыла гісторыя, якая адбылася вясной 1989 года. Жыхарка Норфалка (ЗША) Боні Фінэй даведалася пра гібель свайго чатырохгадовага ўнука Майкла. Аказалася, што хлопчык быў забіты сябрам яго маці. Да гэтага Майкл і яго малодшая сястра са шматлікімі траўмамі і сінякамі ўжо знаходзіліся на лячэнні ў бальніцы. Усё, што адбылося, настолькі ўразіла жанчыну, што яна вырашыла прысвяціць сваё жыццё барацьбе з гвалтам над дзецьмі. У час пахавання ўнука яна прывязала сінюю стужку да антэны свайго фургона, каб прыцягнуць увагу людзей да гэтай трагедыі. Чаму сіні колер? Боні Фінэй тлумачыць гэта тым, што яна не можа забыць сінякі на целе сваіх унукаў.

І ў наш час гэта праблема з’яўляецца актуальнай, бо жорсткае абыходжанне з дзецьмі  адмоўна ўздзейнічае не толькі на іх фізічнае і псіхічнае здароўе, але мае і цяжкія сацыяльныя наступствы, галоўныя з якіх – дзіцячая жорсткасць і агрэсіўнасць, асацыяльныя паводзіны, развіццё алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Тыя, каго ў дзяцінстве білі і абражалі, робячыся дарослымі, вырашаюць свае праблемы гэткім жа чынам. І калі не спыніць гвалт і жорсткасць, яны будуць пераходзіць з пакалення ў пакаленне. Аб гэтым трэба заўсёды памятаць.

Некаторыя дарослыя прывыклі крычаць, абражаць дзіця, прыніжаць яго чалавечую годнасць, яны нават не задумваюцца аб тым, што іх паводзіны – гэта гвалт над псіхікай маленькага чалавека, над яго асобай. Пачуццё ўласнай годнасці, зруйнаванае ў дзяцінстве, вельмі цяжка, а часта і немагчыма аднавіць у дарослым жыцці. І дзеці, што страцілі веру ў сябе, самыя няшчасныя і самыя складаныя.

Акрамя таго, жорсткае абыходжанне з дзецьмі з’яўляецца прамым парушэннем Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”: артыкул 9. Дзяржава абараняе недатыкальнасць асобы дзіцяці, ажыццяўляе яго абарону ад усіх відаў эксплуатацыі, фізічнага і псіхічнага гвалту, жорсткага, грубага абыходжання, сэксуальнай эксплуатацыі.. У тым ліку з боку бацькоў, або асоб, якія іх замяняюць...

Таму, перад тым як ударыць ці абразіць дзіця, спыніціся і паглядзіце яму ў вочы. Вы ўбачыце ў іх слёзы і жах: “Як жа так? Самы блізкі чалавек хоча абразіць мяне? Ён не любіць мяне?” Ці зробіцца вам лягчэй, калі ён адкажа для сябе на гэтыя пытанні станоўча? Безумоўна, не. Паважаныя дарослыя, памятайце заўсёды пра сваю адказнасць перад будучым. Гэта ў нашых з вамі сілах зрабіць так, каб не было гвалту і жорсткага абыходжання з дзецьмі. Давайце паспрабуем зрабіць жыццё нашых дзяцей радасным і шчаслівым.

Самае важнае для кожнага з нас, а для маленькага дзіцяці тым больш, - гэта адчуваць, што ёсць на свеце чалавек, які цябе разумее і любіць такім, які ты ёсць, з усімі тваімі недахопамі. Вы вельмі любіце сваіх дзяцей, таму памятайце, што для іх ваша любоў неабходна як паветра. Дзеці – гэта люстэрка бацькоў. Калі вы іх адорыце любоўю, то яны яе адлюструюць, вернуць вам. А паказаць сваю любоў можна рознымі спосабамі. 

Па-першае, вялікае значэнне мае візуальны і фізічны кантакт. Глядзіце дзіцяці прама ў вочы адкрытым, натуральным, добразычлівым поглядам. Абдымайце дзяцей, пагладжвайце па галаве, падлеткаў пахлопвайце па плячы.

Кожную свабодную хвіліну старайцеся прысвяціць сумеснай дзейнасці: гуляйце, чытайце, глядзіце тэлевізар, займайцеся спортам, гатуйце ежу і г.д. Старайцеся рабіць усё разам – гэта аб’ядноўвае сям’ю, дае магчымасць дзецям адчуць сваю значнасць і неабходнасць.

Важна таксама  не саромецца гаварыць аб сваіх пачуццях: “Я люблю цябе”, “Як я рады, што ты ў нас ёсць”, “Мы заўсёды гатовы дапамагчы табе”. Вы дарослы, вопытны і моцны чалавек, таму ў канфліктных сітуацыях стрымлівайце свае эмоцыі. Старайцеся зразумець сваіх дзяцей, дазваляйце ім праяўляць пачуцці, памыляцца і выпраўляць свае памылкі самастойна. Дзеці – не ваша ўласнасць, успрымайце іх як самастойную асобу, будзьце для іх старэйшымі сябрамі і дарадцамі.

Толькі тады можна знайсці агульнае вырашэнне любой праблемы паміж бацькамі і дзецьмі, калі існуе сама магчымасць весці раўнапраўны дыялог і кожны з яго ўдзельнікаў ведае, што яго пачуюць і зразумеюць. Будзьце ўважлівымі і добразычлівымі ў адносінах да сваіх дзяцей, любіце іх, калі хочаце зрабіць шчаслівымі, бо шчаслівыя людзі вырастаюць толькі са шчаслівых дзяцей.

Демографическая безопасность
Победе посвящается
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
Интернет-ресурсы