Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Какими информационными ресурсами Вы пользуетесь чаще всего?
Главная Социальная сфера Культура Народные коллективы

Народные коллективы

Народны вакальны ансамбль “Правінцыя” Мядзельскага ГДК

Мастацкі кіраўнік - Раман Руткевіч

Вакальны ансамбль эстраднай песні “Правінцыя” быў створаны пры Мядзельскім Доме культуры ў 1989 годзе.

Яго ўдзельнікі – работнікі Дома культуры, аддзела адукацыі і іншых арганізацый г.Мядзела.

Вакальны ансамбль шмат выступае. Калектыў – удзельнік раённага фестываля эстраднай песні “Крывічанскія зарніцы”, раённага свята песні “Нарачанскія хвалі”,рэгіянальнага фестываля эстраднай песні “Адна зямля”, рэгіянальнай ярмаркі-кірмашу ў горадзе Маладзечна, святаў гарадоў Глыбокае і Вілейка, рэспубліканскага свята беларускай пісьменства і друку ў г.Заслаўе, міжнародных спаборніцтваў па коннаму спорту ў пасёлку Ратамка, фестываля беларускай песні і паэзіі “Маладзечна -2007”, VII фестываля народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” у г. Мар’іна Горка (Дыплом II ступені), канцэрта да Дня жанчын у Мінскім аблвыканкаме, X рэгіянальнага фестываля эстраднай песні “Адна зямля”, абласнога свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы -2008”, свята да 540-годдзю горада Астраўца і інш.

Калектыў вядзе актыўную дзейнасць па канцэртнаму абслугоўванню жыхароў свайго раёна. Выступленні ансамбля карыстаюцца заслужанай любоўю слухачоў. У 2007 годзе вакальнаму ансамблю эстраднай песні “Правінцыя” прысвоена ганаровае найменне “народны”.

Народны вакальны ансамбль “Натхненне”
выкладчыкаў Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў

Мастацкі кіраўнік - Таццяна Будкевіч

Вакальны квартэт “Натхненне” працуе з 1976 года. Яго ўдзельнікі – выкладчыкі ДШМ, якія любяць і шырока прапагандуюць народную і класічную музыку.

Рэпертуар калектыва складаюць беларускія народныя песні, песні сучасных кампазітараў, класічная і духоўная музыка, аўтарскія творы. Яны гучаць як з музычным суправаджэннем так і a’ capella, у 2-х, 3-х, 4-х галосным ізлажэнні. Для суправаджэння акрамя баяна выкарыстоўваецца бубен, цымбалы, скрыпка, фартэпіяна. У апошні час шмат твораў выконваецца пад фанаграму мінус. Выканаўчая манера квартэта вылучаецца ансамблевай стройнасцю, чысцінёй, чулым выкананнем твораў розных творчых школ.

Вакальны квартэт “Натхненне” шмат выступае. Калектыў – пастаянны ўдзельнік раённых мерапрыемстваў. Неаднаразова выступаў за мяжой: Міжнародны фестываль нацыянальных культур “Land-Art-Festival” (г. Порта Вестфаліка, Германія), Дні беларускай культуры ў Падмаскоўі (г.Руза), святкаванні Дня Незалежнасці ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у г. Будапешце (Венгрыя) і г. Браціслава (Славакія).

Калектыў - удзельнік абласнога фестываля народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”( Дыплом ІІІ ступені).

У 2003 годзе калектыву нададзена ганаровае найменне “народны”.

Народны ансамбль народнай песні “Скарбніца”
Мядзельскага ГДК

Мастацкі кіраўнік - Стэла Іванова, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў РБ

Народны ансамбль народнай песні “Скарбніца” створаны ў 1991 годзе, найменне “народны” атрымаў у 2003 годзе. Спяваюць у калектыве сапраўдныя аматары песні - работнікі культуры, адукацыі, іншых працоўных сфер.

Рэпертуар “Скарбніцы” складаюць песні айчынных аўтараў, творы расійскіх і замежных класікаў, беларускія народныя песні. Далучэнне да супрацоўніцтва ў якасці акампаніруючай групы выкладчыкаў школы мастацтваў надало “Скарбніцы” новы каларыт, дазволіла адчуць самыя тонкія нюансы музыкі і слова.

Калектыў запатрабаваны ў раёне, удзельнічае ва ўсіх мерапрыемствах, на базе ансамбля праводзяцца майстар-класы для кіраўнікоў аматарскіх калектываў сельскіх клубных устаноў.

Народны хор Крывічскага ГпДК

Мастацкі кіраўнік - Аляксандр Куцько

Хор Крывічскага ГпДК працуе з 1979 года. Аснову калектыву у той час складалі работнікі бальніцы. Зараз у складзе калектыву людзі розных прафесій: медыкі, настаўнікі, работнікі гандлю, культработнікі, работнікі сельскай гаспадаркі, пенсіянеры.

Рэпертуар хору складаюць у асноўным беларускія народныя песні, песні беларускіх кампазітараў, аўтарскія творы, якія выконваюцца у двух- і трохгалосым ізлажэнні, як з суправаджэннем, так і акапэльна. Для суправаджэння акрамя баяна выкарыстоўваеца барабан, бубен, дудка.

Калектыў прымае актыўны ўдзел у культурным жыцці свайго рэгіена. Ён удзельнік, як раённых мерапрыемстваў, так і мерапрыемстваў, праводзімых Крывічскім ГпДК: фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”, злёт перадавікоў вытворчасці раёна і іншыя.

Народны клуб самадзейных майстроў
“Крывічы”

Кіраўнік - Юрый Чачура

Клуб самадзейных майстроў “Крывічы” існуе з 1993 года. Яго ўдзельнікі –людзі розных узростаў, прафесій, але ўсіх іх аб’ядноўвае энтузіязм і вялікая любоў да беларускай нацыянальнай спадчыны, народнай творчасці. Работы самадзейных майстроў уражваюць сваёй знаходлівасцю, фантазіяй, мудрасцю, далікатнасцю.

Майстры прадстаўляюць свае работы на раённых, абласных і рэспубліканскіх выставах (Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2005”( г. Слуцк), абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”(г.Мар’іна Горка), Міжнародны фестываль народнай творчасці “Звіняць цымбалы і гармонік” (г.Паставы), абласны фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” (г.Мядзел), ІV Рэспубліканскі экалагічны форум (г. Мядзел) і інш.

За творчыя дасягненні ў 1997 годзе калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”.

Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Вузлянка”
Вузлянскага Дома фальклора

Мастацкі кіраўнік - Алена Хіла

У аснове фальклорна-этнаграфічнага калектыва “Вузлянка” ляжыць невычэрпная крыніца беларускай народнай творчасці. Удзельнікі калектыва – шчырыя прапагандысты духоўнай спадчыны бацькоў. Разам ходзяць па весках, расшукваюць новыя і новыя скарбы, вяртаюць да жыцця цэлыя цыклы каляндарных, працоўных, сямейных народных святаў у выглядзе тэатралізаваных дзействаў на аснове мясцовых звычаяў і традыцый.

Творчыя людзі “Вузлянкі” не стаяць на месцы, яны пастаянна знаходзяцца ў пошуку новага , цікавага. За 30 год існавання калектыву ўдзельнікамі створаны незабыўныя абрадавыя карцінкі “Каравай”, “Масляк”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, “Вянок”, “Успаміны”, “У адведкі”, “Хрэсьбіны”, “Масленіца”, ”Дзявочнік”,”Вечарушкі” і іншыя.

Фальклорна-этнаграфічны калектыў “Вузлянка” вядзе актыўную творчую дзейнасць. За апошнія тры гады прымаў удзел у шматлікіх раённых мерапрыемствах. Сярод іх -“Зажынкі”, “Дажынкі”, “Купалле”, “Калядкі”,”Гуканне вясны”. Калектыў дае шмат выязных канцэртаў у раёне.Выступаў ў весках Брусы, Альсевічы, Сваткі, Старынкі, Пузыры, г.п. Свір, г. Мядзел, аздараўленчым лагеры “Зубраня”. Акрамя таго, прымаў ўдзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Фальклорная талака” у г.Нясвіж (2006 г.). зроблены запіс на тэлебачанні у праграме “Спявай, душа”(2005 г.). Калектыў выступаў у Вілейскім, Пастаўскім, Лагойскім, Крупскім раёнах, у Латвіі і Польшчы.

У “Вузлянцы” таленавітыя, творчыя і працавітыя людзі, якія нягледзячы на ўзрост аддаюць любімай справе увесь свой вольны час, цеплыню і шчырасць душы.

Народны ансамбль народнай песні “Радаўніца”
Нарацкага СДК

Мастацкі кіраўнік - Ірына Каўрус

Ансамбль народнай песні “Радаўніца” працуе з 1989 года. У складзе калектыва педагогі, работнікі дзіцячага садка, работнікі здраўніц, якіх аб”яднала любоў да народнай песні.

Рэпертуар ансамбля складаюць беларускія, рускія і украінскія песні, але перавага аддаецца беларускім народным песням. Яны гучаць як з суправаджэннем, так і акапэльна, у 2-х, 3-х і 4-х галосным ізлажэнні. Акрамя гуртавога выканання ў ансамблі ёсць і дуэт, і трыо, і квартэт. Для музычнага суправаджэння выкарыстоўваюцца беларускія народныя музычныя інструменты: гармонік, бубен, трашчоткі, лыжкі і інш.

Народны ансамбль народнай песні “Радаўніца” шмат выступае ў раёне і за яго межамі. Калектыў прымаў удзел у Міжнародным фестывалі народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” (г.Паставы), Рэспубліканскім свяце паэзіі да 120-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы ( Вязынка), свяце беларускай пісьменнасці (г.Заслаўль), фестывалі народнай творчасці “Песні Памежжа” (Астравецкі раён), фестывалі харавога мастацтва “Пеўчае поле”, абласным фестывалі

народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”, канцэрце на рэспубліканскім злёце прафсаюзных работнікаў, IV Рэспубліканскім экалагічным форуме і інш.

Ансамбль - удзельнік тэлепраграмы “Спявай, душа”(2005г.).

Народный клуб любителей песни «Верасень» Мядельского ГДК.

Клуб аматараў песні “Верасень” існуе пры Мядзельскім гарадскім Доме культуры з 2007 года. Мастацкі кіраўнік – лаурэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Іванова Стэла Станіславаўна

Удзельнікі клуба ў свой час былі актыўнымі ўдзельнікамі самадзейнасці мастацкай самадзейнасці ў арганізацыях, дзе працавалі, прымалі ўдзел ва многіх мерапрыемствах ГДК у якасці салістаў, спявалі ў вакальных калектывах.

Узрост удзельнікаў ад 63 да 84 гадоў. Яны займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, пішуць вершы, байкі і ,зразумела, спяваюць. Калектыў “Верасень” добра ведаюць жыхары раёна, і заўсёды чакаюць іх выступленняў. Удзельнікі спяваюць не толькі разам, але і сольна, у складзе дуэтаў і трыа.Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы, былыя настаўнікі, медработнікі, работнікі самых розных сфер народнай гаспадаркі прыходзяць у клуб, каб песняй выказаць любоў да роднай зямлі.

Калектыў клуба прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемтвах ГДК, актыўна гастралюе па раёну і за яго межамі: нязменныя ўдзельнікі раённых святаў, прысвечаных Дню Перамогі і Дню Незарежнасці РБ, канцэртныя праграмы да Дня пажылых людзей, неаднаразова выступалі з канцэртамі ў сельскай мясцовасці (канцэртныя праграмы “Матуліны рукі”, “Са святам”, “Ад шчырага сэрца”, “Посидим по-хорошему” і інш. Калектыў стаў лаўрэатам дзесятага абласнога фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”(2010 год), удзельнічаў у абласным свяце “Пераможны май” (2012 год).

Рашэннем калегіі Міністэрства культуры РБ № 72 ад 04.10.2013 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі узровень і актыўную канцэртную, выставачную дзейнасць прысвоена найменне “Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” клубу аматараў песні “Верасень” Мядзельскага гарадского Дома культуры

Госпрограмма
Демографическая безопасность
Победе посвящается
Год науки  2017
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
Интернет-ресурсы