Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Какими информационными ресурсами Вы пользуетесь чаще всего?
Главная Знаменитые люди Мядельщины Да 100-годдзя Максiма Танка

Да 100-годдзя Максiма Танка

Пад святлом Максімавай зоркі

Асноўная дзея свята адбылася ў су­боту, 15 верасня. Але фактычна пачалося яно напярэдадні ў пятніцу — група пісь­меннікаў на чале з першым сакратаром СПБ Генадзем Пашковым наведала Мя­дзельшчыну. Госці пабывалі ў Будславе, Крывічах, Сватках, дзе выступілі перад вучнямі і настаўнікамі. І мелі паўсюдна шчыры, цёплы  прыём. У гэты ж дзень у райцэнтры на плошчы імя Шаранговіча, прагучала 1-ая частка радыёперадачы, пры­свечанай жыццю і творчасці М. Танка.
У суботу раніцай прадстаўнічая дэлегацыя адразу накіравалася на аўтобусе на могілкі ў вёску Новікі, каб аддаць даніну памяці і павагі Паэту і Чалавеку. Гучыць над узгоркам, на якім высяцца два чорныя крыжы, жалобная музыка. Скрыпка быццам плача аб незваротным і адначасова велічным. Вядучы ўрачыста зачытвае такія актуальныя на сёння вершаваныя радкі:
Час прыспеў пакланіцца мяжы,
Дзе праменіла танкава лета…
Слова прадстаўляецца  старшыні  раённага Савета дэпутатаў А. А. Бароўку.
—  Пачынаючы з 1936 года, калі быў выдадзены першы зборнік паэта “На этапах ”, — сказаў Алег Алегавіч, —  ён пісаў вялі­зарную кнігу жыцця, за радкамі якой стаялі і мінулае, і будучае, і сённяшні дзень. Мядзельская зямля ганарыцца тым, што Максім Танк заўсёды быў у цэнтры  літаратурнага жыцця нашай краіны: як галоўны рэдактар часопіса “Полымя” і  як старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яўген Іванавіч Скурко выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі,  на працягу многіх гадоў з’яўляўся старшынёй Вярхоўнага Савета БССР. Шырокая грамадская і творчая дзейнасць
М. Танка была па гонары адзначана дзяржавай. Паэт, не гледзячы на розныя складанасці быцця, да канца застаўся верным сваім жыццёвым  прынцыпам і назаўсёды застанецца ў свядомасці, душы беларускага народа.
Затым слова трымаў доктар філалагічных навук прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта В. П. Рагойша, іншыя пры­хільнікі творчасці нашага земляка.
Былі ўскладзены кветкі да магілы Паэта і ўсе накіраваліся ў Мядзел. На плошчы імя Шаранговіча шаноўных гасцей па добрай традыцыі сустрэлі хлебам-соллю. І пачалася цырымонія адкрыцця памятнагакаменя, усталяванага да 100-годдзя з дня  нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.
Распачаў яе пісьменнік, намеснік старшыні рэспублікан­скага грамадскага савета па культуры і мастацтве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч:
— Як хораша, што ўся Беларусь ушаноўвае аднаго са сваіх выбітных сыноў. Мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя Максіма Танка ўжо ідуць па нашай краіне не першы дзень і будуць доўжыцца. І гэта справядліва. Мы беларусы, маем такія значныя асобы, якія зрабілі нашу нацыю адметнай, увялі яе ў Еўрапейскі кантэкст. Паэзія Максіма Танка таксама еўрапейскага кшталту, у ёй гучыць тое, што хвалявала і хвалюе беларуса, адлюстраваны яго памкненні і думы, таемныя спадзяванні. І без перабольшвання можна сказаць, што Максім Танк быў самы чалавечны чалавек, да яго ішлі з любымі патрэбамі. Не згадаць, колькіх вучняў вывеў ён у людзі, колькім пісь­меннікам даў старт. І мне выпала шчасце доўгія гады быць знаёмым з Яўгенам Іванавічам, працаваць, хоць і ў розных інстанцыях. Дэвізам паэта сталі ягоныя ж словы: “Непакой за цябе, зямля мая”. Гэты непакой даваў яму сілы працаваць самааддана, творча. І нездарма яго памяць разам з беларусамі ўшаноўваюць далёка за межамі краіны.
Выступілі на гэтай цырымоніі паэт,  першы сакратар саюза пісьменнікаў Беларусі Г. П. Пашкоў, галоўны рэдактар газеты “Нарачанская зара”, член СПБ П. С. Жукаў.
Далей да мікрафона запрашаецца намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Т. І. Стру­жэцкі.
—  Сёння мы распачынаем Рэспубліканскае свята, — сказаў Тадэвуш Іванавіч. —  Праз некалькі хвілін адкрыем гэты памятны камень. І ёсць упэўненасць, што абавязкова будзе і помнік у Мя­дзеле Паэту, з’явяцца новыя вуліцы, якія будуць насіць імя Максіма Танка. Асэнсаванне яго творчасці, укладу ў развіццё беларускай культуры адбываецца пастаянна. Я перакананы, што мы бу­дзем і надалей ушаноўваць памяць гэтага слыннага беларуса, які так любіў сваю зямлю, асаб­ліва тыя мясціны адкуль выйшаў. І, напэўна, ніхто так шчыра і прыгожа не ўслаўляў сваю малую радзіму.
І вось урачыста здымаецца белая тканіна і адкрываецца прысутным просты, але такі сімва­лічны памятны камень з адпаведным надпісам.
 Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця свята (яно адбылося ў 14 гадзін), шмат чаго цікавага можна было пабачыць, пачуць. У гарадскім Доме культуры адбылася  прэзентацыя відэафільма, прысвечанага М. Танку, прама на вольным паветры працаваў пленэр выхаванцаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі раёна, прэзентавалі сваю прадукцыю беларускія выдавецтвы, часопісы, газеты.
Запамінальная сустрэча ад­бы­ла­ся ў цэнтральнай раённай біб­лія­тэцы імя Максіма Танка, дзе дырэктар ЦБС Л. У. Нес­цяровіч падрабязна распавяла аб той вялікай рабоце, якая праводзіцца калектывам  гэтай установы па ўшанаван­ні памяці М. Танка. Тут жа азнаёміліся госці і з фотавыставай. А на завяршэнне размо­вы Т. І. Стружэцкі павіншаваў бібліятэчных работнікаў з іх прафесійным святам і ў якасці падарунка перадаў факсімільнае выданне першага беларускага буквара, якое зусім нядаўна пабачыла свет. Г. П. Пашкоў, у сваю чаргу, уручыў збор твораў М. Танка. А затым  размова па “тэме” прадоўжылася ў музеі Народнай славы, дзе рэй ужо вяла яго дырэктар С. А. Чарняўская. Адбылася прэзентацыя  кнігі ўспамінаў пра Максіма Танка “Усё жыццё я не любіў растанняў” (многія атрымалі яе на памяць), выступілі зноў жа з успамінамі аб нашым славутым земляку народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч і народны мастак Васіль Шаранговіч, паэт Мікола Шабовіч.
На прасторнай сцэне амфітэатра выступілі ў гэты дзень мастацкія калектывы Мядзельскага раёна, паэты і пісьменнікі Мінш­чыны, заслужаныя калектывы і артысты са сталіцы. Прачытала па-жаночы пранікнёна верш Марыя Захарэвіч (ён гучаў на апош­нім прыжыццёвым юбілеі паэта), выступіў бард Дзмітрый Пятровіч, мастак Васіль Шаранговіч, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Мікола Мятліцкі, малады творца Рагнед Малахоўскі, паэты Міхась Башлакоў, Віктар Шніп, Станіслаў Валодзька і шэраг іншых. Мікола Шабовіч прачытаў верш “Вяртанне Максіма Танка”, якім у свой час адгукнуўся на звестку аб смерці знакамітага земляка. Ёсць там такія радкі:
Дай Бог не зведаць мне бяды,
Дай Бог не зведаць мне самоты,
Калі вярнуся зноў сюды,
У любы край, у край пяшчоты…
І Паэт вярнуўся на сваю маленькую радзіму, вярнуўся  назаўсёды…
Для ўрачыстага адкрыцця свята на сцэну запрашаюцца старшыня рэспубліканскага аргка­мітэта па правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Максіма Танка міністр культуры Рэспублікі Беларусь П. П. Латушка, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта В. У. Шчэцька, старшыня Мядзельскага райвыканкама А. І. Даніленка.
— Ты толькі намёк на чалавека, калі ва ўсім спадзяешся на маці. Ты толькі чвэрць чалавека, калі ва ўсім спадзяешся на дружбу. Ты толькі палова чалавека, калі ва ўсім спадзяешся на любоў. І толькі тады ты становішся чалавекам, калі ін­шыя могуць спа­дзявацца на цябе, — та­кімі словамі класіка беларускай літаратуры  па­чаў сваё выступленне Павел Паўлавіч. — Ула­дзі­мір Караткевіч, выбіраючы спадарожнікаў жыцця, назваў побач з імёнамі Купалы, Коласа, Багдановіча імя Максіма Танка. Галоўная тэ­ма, якая  праходзіць праз усю яго творчасць — гэ­та Айчына ў самых розных яе праявах: гісторыя, легенды і паданні. Дзякуючы яго паэтычнаму генію мы можам адчуць усю своеасаблівасць і прыгажосць твораў Аляксандра Пуш­кіна, Уладзіміра Маякоў­скага, Паўла Тычыны, Максіма Рыльскага, Адама Міц­кевіча на беларускай мове. Максім Танк дасягнуў пос­пехаў і ў грамадскай дзейнасці: стаў акадэмікам Акадэміі навук Беларусі, старшынёй Вярхоўнага Савета БССР, Героем Сацыялістычнай Працы, а таксама лаўрэатам шмат­лікіх літаратурных прэмій. Творы Танка перакладзены на многія мовы народаў свету, яго творчасць з’яўляецца сучаснай  класікай, а сам ён уваходзіць у лік лепшых еўрапейскіх паэ­­­-
таў. І хачу выказаць удзячнасць усім рупліўцам, хто шмат папрацаваў і працуе з нагоды гэтага славутага юбілею.
Карыстаючыся момантам, П. П. Латушка павіншаваў таксама з прафесійным святам усіх бібліятэчных работнікаў нашай краіны. Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагародж­ваюцца дырэктар ЦБС Л. У. Нес­цяровіч і загадчыца Занарацкай сельскай бібліятэкі Л. І. Валадкевіч.
Выступіў затым перад шматлікай аўдыторыяй са словамі пры­знання таленту і грамадзянскай  пазіцыі волата беларускай паэзіі В. У. Шчэцька, шчыра павітаў гасцей цудоўнага Нарачанскага краю  А. І. Даніленка. Аляксандр Іванавіч  уручыў  падзяку райвыканкама Марыі Янаўне Скурко — жонцы брата паэта Фёдара Іванавіча. Цёпла віталі  і іншых сваякоў Яўгена Іванавіча.
Тут жа на сцэне адбылася ўрачыстая цырымонія памятнага гашэння паштовай маркі спецыяльнага выпуску да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка.
Выступіў таксама з нагоды свята перад прысутнымі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Вілейскай акрузе № 74 В. У. Русак.
Увогуле выступленняў было шмат (у тым ліку і ад Акадэміі навук, дзе падрабязна даследуецца творчасць нашага земляка). На працягу амаль чатырох га­дзін  на сцэне амфітэатра гарталіся адна за адной старонкі бія­графіі Максіма Танка, пад ня­згаснай зоркай якога мы зараз жывём. І наш абавязак — шанаваць яго светлую памяць!

Аляксандр БЫКАЎ

“І жыве твой радок, і жыве тваё слова”

 “І жыве твой радок, і жыве тваё слова” - пад такой назвай  прайшоў Дзень памяці народнага паэта Беларусі  Максіма Танка, які ладзіла цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Танка. Члены  літаратурнага аб’яднання “Медуніца”, супрацоўнікі раённай бібліятэкі, настаўнікі-філолагі школ раёна  накіраваліся на слабадскія могілкі, дзе пахаваны  паэт  побач  са сваімі роднымі.  Ушанаваць памяць Яўгена  Іванавіча ў  сямнаццатую гадавіну смерці  прыехалі  і пісьменнікі-землякі  Мікола Шабовіч, Тамара Кручэнка і Аляксандр Быкаў. На магілу  паэта  былі ўскладзены  кветкі, запалена свечка. Пасля  хвіліны маўчання  з вуснаў прысутных загучалі непаўторныя  танкаўскія радкі, прасякнутыя  заклапочанасцю пра мінулае, сённяшняе і будучае роднай зямлі. З уласнымі вершамі, прысвечанымі М.Танку, пазнаёмілі прысутных паэты  М. Шабовіч, Т. Кручэнка, А.Быкаў. Успаміналі аб сустрэчах з Максімам  Танкам, у якіх  пашчасціла ўдзельнічаць, падзяліліся ўраджэнка Мядзела, супрацоўнік газеты “Гомельская праўда” Тамара Кручэнка, кіраўнік літаратурнага аб’яднання  “Медуніца” цэнтральнай раённай  бібліятэкі імя М.Танка Валянціна Ефімава, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Людміла Несцяровіч, самадзейная паэтка Ганна Несцярэнка, дырэктар музея  народнай славы Святлана Чарняўская. Члены клуба “Медуніца” Вікторыя Сяклюцкая, Даната Варабей, Паліна Звяруга пачыталі ўласныя творы, прысвечаныя  М.Танку.

      Увазе  прысутных  была прадстаўлена  і кніга, якая  нядаўнавыйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” пад назвай “Максім Танк. На камні, жалезе і золаце” і з’явілася на паліцах бібліятэк раёна.

      Наведаўшы могілкі,  накіраваліся  ў Пількаўшчыну - на малую радзіму  паэта. Аддаўшы даніну памяці М.Танку, прыхільнікі яго паэзіі яшчэ раз падцвердзілі, што  наш зямляк пакінуў не толькі беларусам, але і ўсяму  славянскаму пісьменству  неацэнную духоўную спадчыну.

 

 

 

Об участии учреждений образования Мядельского района
в 47 Звездном походе студентов и преподавателей учреждения образования «Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка» по местам
боевой и трудовой славы белорусского народа,
посвящённого 100-летию со дня рождения М.Танка

С 24 по 27 января 2012 года учреждения образования Мядельского района приняли участие в проведении 47-го Звёздного похода студентов филологического и исторического факультетов и преподавателей учреждения образования «Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка» по местам боевой и трудовой славы белорусского народа, посвящённого 100-летию со дня рождения М.Танка.

Участников Звёздного похода первыми приветствовали учащиеся ГУО «Комаровская средняя школа», которые организовали и провели для них экскурсию «Мінулае і сучаснае сядзібы графа Старжынскага». Подготовили и провели  экскурсию участники литературно-краеведческого кружка (руководитель – Древницкий И.П.), ученики 9 – 11 класов Комаровской средней школы.

Первое выступление студентов и преподавателей состоялось в ГУО «Свирский СПЛ», где присутствовали учащиеся лицея, Комаровской средней школы, Свирской средней школы, Старлыгского детского сада – средней школы и Сырмежского детского сада - средней школы.

В актовом зале лицея прошёл концерт, который представили студенты исторического факультета и факультета русской и белорусской филологии  БГПУ им. М.Танка. Концертная программа, приуроченная к  100-летию со дня рождения Максима Танка, включала в себя как лирические песни и чтение стихов, так и танцевальные композиции,  в том числе и на тему Великой Отечественной войны в исполнении танцевального коллектива «Триадна». В завершение  выступила команда КВН.  Закончилась концертная программа песней «Молитва».

Преподавателями и студентами представлена информация опедагогическом университете, были розданы  информационные материалы профориентационного содержания.

25 января 2012 года стеденты посетили ГУО “Нарочская средняя школа №2”. Директор Криштафович Г.В. провел экскурсию по школе, выступил с презентацией об основных направлениях деятельности учреждения образования. После концертной программы студенты провели мастер-классы по хореографии, поделились опытом по подготовке сценария КВН. Для участников Звёздного похода была организована экскурсия в экоцентр ГПУ “Национальный парк “Нарочанский”. Вечером проводились спортивные соревнования по волейболу между студентами и учащимися школы.

26.01.2012 года участники 47-го Звёздного похода встречались с учащимися ГУО «Мядельская средняя школа №1 имени Владимира Дубовки» Студенты «Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка» выступили с концертной программой с целью профориентационной работы, показали презентацию УО «Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка».

Учителя белорусского языка и литературы Голоенко М.М, Козельская Э.И. и учащиеся 9 – 11-х классов ГУО  «Мядельская средняя школа №1 имени Владимира Дубовки» подготовили литературно-музыкальную композицию, посвящённую творчеству Максима Танка. Затем студенты провели мастер – классы с учащимися школы по подготовке игр КВН, по хореографии, «Умелые руки».

Студентам представилась возможность познакомиться с филиалом музея Народной славы в ГУО  «Мядельская средняя школа №1 имени Владимира Дубовки», посетить музей Народной славы в г. Мяделе.

Во второй половине дня 26 января 2012 года участники «Звездного похода» посетили ГУО «Гимназия-интернат г. Мяделя».

В рамках программы встречи состоялось знакомство с гимназией в форме экскурсии, встреча с учащимися и педагогами учреждения. Силами учащихся гимназии был подготовлен 10-минутный концерт-приветствие, в котором приняли участие ученики 5-го, 9-го, 11-х классов.

Далее студенты Белорусского государственного университета познакомили присутствующих со своим учреждением в форме заочной экскурсии (презентация).   В рамках профориентационной работы – подробно рассказали о факультетах университета и возможностях дальнейшего совершенствования своих творческих задатков и способностей (танцевальный коллектив, команда КВН, студенческий театр, занятия спортом).

Учащиеся 6-11 классов приняли участие в мастер-классах: «Искусство оригами», «танец хип-хоп», «КВН».

27 января 2012 года для участников  Звёздного похода была организована экскурсия по местам боевой славы, по окончании которой посетили ГУО «Сватковская средняя школа имени Максима Танка». Для учащихся школы также была представлена концертная программа, проведена профориентационная работа, даны мастер-классы. Затем студенты и преподаватели посетили открытый урок  учителя белорусского языка и литературы Талайко В.И. «Прайсці праз вернасць» (Урокі жыцця ад Максіма Танка).

В заключение 47-го Звёздного похода студенты и преподаватели, учащиеся и педагоги ГУО «Сватковская средняя школа имени М. Танка» посетили могилу М. Танка в д. Новики, где провели митинг-реквием, возложили венки, отдали дань уважения памяти поэта.

Госпрограмма
Демографическая безопасность
Победе посвящается
Год науки  2017
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
Интернет-ресурсы