Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Навіны рэспублікі

19 мая 2020

У Беларусі завяршаецца сяўба агародніны

Агародніну ў сельгасарганізацыях Беларусі пасеялі на 4,32 тыс. га, што складае 96 працэнтаў запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Паводле даных на 19 мая, грэчка пасеяна на 17,8 тыс. га (78,1 працэнта плана). Завершана сяўба цукровых буракоў, бульбы, кукурузы, проса. Сяўба ўсіх яравых культур у Беларусі праведзена больш як на 2,5 млн га, што складае 98,4 працэнта запланаваных плошчаў. У бягучым годзе яравая сяўба будзе праведзены амаль на 2,6 млн га. 

Амаль завершана сяўба аднагадовых траў (99,2 працэнта плана). Таксама выконваюцца работы па падсяванні шматгадовых траў, якія праведзены на 301 тыс. га (больш за 81 працэнт запланаваных плошчаў). Акрамя таго, пачаўся першы ўкос траў. 

У цэлым па Беларусі пры плане назапашання мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу ў аб'ёме большым за 1,2 млн т (у дзеючым рэчыве) назапашана 828,1 тыс. т (66 працэнтаў ад патрэбнасці).

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы