Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Навіны рэспублікі

23 кастрычніка 2020

Лукашэнка пра сельгаспрадукцыю: усю зіму кантроль за цэнамі будзе сур'ёзны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае важнасць нарыхтоўкі дастатковых аб'ёмаў уласнай агародніны і садавіны пры захаванні для пакупнікоў магчымасці выбару той ці іншай прадукцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Слуцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Прэзідэнту далажылі аб завяршальным этапе асенніх палявых работ, уборцы агародніны і кукурузы, напаўненні стабілізацыйных фондаў. 

"Задача мэра Мінска і губернатараў - размеркаваць такім чынам агародніну, бульбу, каб і цэны не скакалі зімой, і хапіла да новага ўраджаю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Ён пацікавіўся ўраджаем і нарыхтоўкай садавіны. Заканчваецца ўборка яблыкаў, і ў цэлым па гэтым відзе прадукцыі патрэбнасць краіны будзе забяспечана поўнасцю. Пры гэтым няма забароны і на імпартную прадукцыю. "У чалавека няхай будзе выбар. Мы ж не забараняем егіпецкі або яшчэ які-небудзь яблык прадаваць. Калі ласка, прадавайце. Але каб побач ляжаў добры свой яблык. Глядзіце, усю зіму кантроль за цэнамі будзе вельмі сур'ёзны. Дэпутаты і прафсаюзы сарыентаваны на гэта. І яны ўзяліся за гэту праблему вельмі сур'ёзна. Але вам трэба глядзець, трымаць у руках гандаль", - заявіў Прэзідэнт. 

"Распарадзіцеся, каб на прылаўку заўсёды была (айчынная прадукцыя. - Заўвага БЕЛТА). Смешна - з Егіпта, Турцыі бульбу завозяць. Ну добра, няхай завозяць. Але ў нас лепшая ў свеце бульба", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Кіраўніку дзяржавы ў сувязі з гэтым далажылі, што апошнім часам па бульбе імпартныя пастаўкі зведзены да мінімуму. 

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на важнасць паставак сельгаспрадукцыі на экспарт. "Вы ж бачыце, які попыт. Вельмі пашанцавала і па цукры. Ужо расіяне сёння закідваюць вудачку - у іх дэфіцыт вялікі цукру. Мы, вядома, дапаможам. І цэны падняліся на цукар", - заўважыў беларускі лідар. 

Аляксандр Лукашэнка таксама патрабуе не крыўдзіць вяскоўцаў, каб яны атрымалі дастойную аплату за вырабленую і пастаўленую прадукцыю. 

У цэлым з завяршэннем уборачнай кампаніі праблем няма, далажылі кіраўніку дзяржавы. "Я таксама так адчуваю, што праблем, відаць, у нас не будзе. Галоўнае, каб своечасова ўбраць", - сказаў ён.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы